Здарэнне адбылося 19 ліпеня каля аграгарадка Вежны, пішуць Светлагорскія навіны. Тут патанула 12-гадовая школьніца.
Як распавёў начальнік выратавальнай станцыі Алег Цімахоўцаў, дзядуля жыхар, адвёз чатырох дзяцей на гэты вадаём і, нягледзячы на ўсталяваныя тут знакі аб забароне купання, ўсё ж дазволіў ім купацца.
Праз некалькі хвілін ён пачуў крыкі аб дапамозе, кінуўся ў ваду і паспеў выратаваць адну дзяўчынку. Уласную ўнучку выратаваць яму не ўдалося.