Фота СК

19 ліпеня ля вёскі Дусаеўшчына (Капыльскі раён) патануў 10-гадовы хлопчык. Аказалася, ён адправіўся да вадаёма з сябрамі, але сам плаваць не ўмеў, паведамляе Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Днём чацвёра падлеткаў, без нагляду дарослых і не маючы выратавальных камізэлек, купаліся ў вадаёме.

«10-гадовы хлопчык, які не меў навыкаў плавання, раптам пайшоў пад ваду. (…) Супрацоўнікамі РАНС цела дзіцяці з прыкметамі ўтаплення выяўлена на глыбіні 1,5 метра на адлегласці 15 метраў ад берага», - паведамілі ў СК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру