Калегія прысяжных акругі Броўард у штаце Фларыда прад'явіла абвінавачванні чацвярым падазраваным у забойстве рэпера XXXTentacion (сапраўднае імя — Джасем Дуэйн Анфрой).
Двое з іх — 22-гадовыя Дэдрык Уільямс і Майкл Боўтрайт — ужо затрыманыя і знаходзяцца пад арыштам.
Асобы яшчэ двух падазраваных ўстаноўлены - гэта 20-гадовы Трэйван Ньюсам і 22-гадовы Роберт Ален. Аднак праваахоўныя органы пакуль не вызначылі іх месцазнаходжанне.
20-гадовы Джасем Дуэйн Анфрой, які лічыцца адной з галоўных новых зорак амерыканскага рэпу, быў застрэлены ў Маямі 18 чэрвеня. Музыка стаў ахвярай збройнага рабавання. Па дадзеных паліцыі, застрэліўшы XXXTentacion, зламыснікі скралі з яго аўтамабіля сумку Louis Vuitton, у якой знаходзіліся наяўнымі 50 тысяч даляраў.





