flickr.com

flickr.com

Суд у Сеуле прысудзіў былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе да васьмі гадоў зняволення па дзвюх крымінальных справах — за крадзеж сродкаў у дзяржаўнай разведвальнай службы і ўмяшальніцтва ў партыйную дзейнасць.

Акрамя гэтага, яна павінна выплаціць штраф каля трох мільёнаў даляраў. Пракуратура прасіла для экс-прэзідэнта 15 гадоў зняволення.

Пак Кын Хе ўжо адбывае 24-гадовы тэрмін - у красавіку суд прызнаў яе вінаватай па 18 карупцыйных эпізодах, у тым ліку, у хабарніцтве, злоўжыванні паўнамоцтвамі і ў разгалашэнні дзяржтаямніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0