Новы механізм фіназдараўлення праблемных прадпрыемстваў АПК абмяркоўваецца на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

«Нам трэба будзе абмеркаваць стварэнне інструментаў выхаду праблемных сельгаспрадпрыемстваў на эфектыўную працу. У канцы мінулага года ўраду было даручана распрацаваць комплексны нарматыўны прававы акт, які дазволіць арганізацыям АПК уваходзіць у спецыяльны рэжым фінансавага аздараўлення без выкарыстання судовых працэдур», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адпаведныя паўнамоцтвы мяркуецца перадаць старшыням райвыканкамаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0