ФСБ расследуе справу аб дзяржздрадзе ў сувязі з уцечкай дадзеных аб расійскіх распрацоўках гіпергукавай зброі.

Па дадзеных «Коммерсанта», у рамках справы раніцай у пятніцу, 20 ліпеня, пачаліся ператрусы ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце машынабудавання (ЦНДІМаш) у падмаскоўным Каралёве, а таксама ў офісе дырэктара даследча-аналітычнага цэнтра Аб'яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі Дзмітрыя Пайсана ў Маскве.

Як паведаміла крыніца выдання, следства лічыць, што ўцечка адбылася ад супрацоўнікаў ЦНДІМаша, «з якімі Дзмітрый Пайсан падтрымліваў цесны кантакт».

ЦНДІМаш і АРКК уваходзяць у склад «Раскосмасу». Гіпергукавыя праектамі займаецца карпарацыя «Тактычнае ракетнае ўзбраенне», якая не ўваходзіць у «Раскосмас», паведамілі крыніцы выдання, але ўзровень ўзаемадзеяння паміж прадпрыемствамі вельмі высокі.

Прэс-служба «Раскосмасу» пацвердзіла ria.ru, што ў ЦНДІМаш ідуць ператрусы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру