Сёння ў рэстаране «Паедзем паядзім», які пабудаваны побач з урочышчам Курапаты, уладальнік Леанід Зайдэс правёў прэс-канферэнцыю. Уласнік заявіў, што гаворка пра закрыццё рэстарана або яго перанос не ідзе.

Уладальнік «Паедзем паядзім» заявіў журналістам, што гаворка пра закрыццё рэстарана не ідзе, а прапанову аб пераносе яго ў іншае месца не вытрымлівае ніякай крытыкі.

«Мы гатовыя ўзяць на сябе наступныя абавязацельствы: не будзе гучна гучаць музыка, не будзе салютаў і феерверкаў, музычных забаўляльных праграм — толькі трансляцыі тб, — сказаў Леанід Зайдэс.

Уладальнік заявіў, што гатовы «абмяркоўваць стварэнне тут музея, калі знойдзецца грамадская арганізацыя, якая пагодзіцца ўзяцца за гэты праект».

Журналістам не далі магчымасць задаць пытанні, прапанавалі даслаць іх па электроннай пошце. Зайдэс адзначыў, што ёсць не адзіным уладальнікам ўстановы, таму ён не можа казаць за ўсіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?