Рассельгаснагляд абмяжуе пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі з 24 ліпеня, паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што 14 ліпеня супрацоўнікамі ўпраўлення Рассельгаснагляду па Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях на ФКП «Далосцы-1», размешчаным на расійска-беларускім участку мяжы, правялі каранцінны фітасанітарны кантроль 4,6 тон свежых шампіньёнаў, якія паступілі з Беларусі. Прадукцыя, вытворцам якой з'яўляецца ТАА «Фрутэгмілк» (Мінск), была ўвезеная ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага «Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін» Беларусі. Пры правядзенні кантролю выяўлена, што на чатырох ўпакоўках прысутнічае маркіроўка, якая пацвярджае, што прадукцыя выраблена ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?