ZT.NPU.GOV.UA
У Жытомірскай вобласці з-за сутыкнення маршруткі і грузавіка загінулі 10 чалавек, яшчэ 10 шпіталізавалі
Аварыя адбылася на 127-м кіламетры аўтадарогі Кіеў — Чоп каля вёскі Глубочыца.
Па папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтобуса (імаверна, маршрутам Кіеў — Роўна) ехаў у напрамку Жытоміра і ўрэзаўся ў грузавік DAF з паўпрычэпам.
10 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.
Нагадаем, што сёння раніцай мікрааўтобус з Гомеля трапіў у ДТЗ у Мікалаўескай вобласці. Загінулі пяць чалавек.





