Новаму кіраўніку брэсцкага «Дынама» адшукалі дом у жылой зоне Мінска. Паведамляецца, што на працу ў Брэст і назад Марадона будзе лятаць на прыватным самалёце.

Але ў свой новы дом аргенцінец перавязе з Дубая і свае машыны — БМВ і «Ролс-Ройс Фантом».

Фота інтэр'ераў элітнага катэджа апублікавала аргенцінскае выданне Clarin.

Праўда, па інфармацыі аргенцінскіх журналістаў, дом у жылой зоне Мінска каштуе каля 20 мільёнаў даляраў. Гучыць перабольшаннем, бо амаль у 10 разоў перавышае рынкавыя цэны беларускай VIP-нерухомасці.

Аднак у каментары Tut.by прэс-сакратар брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова распавяла, што з домам для Дыега Марадоны яшчэ не вызначыліся.

Нагадаем, што сёлета Дыега Марадона стаў старшынём праўлення футбольнага клуба «Дынама Брэст». Ён падпісаў трохгадовы кантракт і ўжо наведаў Брэст. Праўда, першы матч, на якім асабіста прысутнічаў легендарны аргенцінец, берасцейцы прайгралі 1-3.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру