У Ірландыі пры дапамозе дрона былі выяўленыя сляды старажытнай пабудовы, пра якую не было вядома раней. Яна аналагічная старажытнаму Стоўнхэнджу і яе ўзрост складае каля пяці тысяч гадоў. Пра гэта піша Science Alert.

Праз моцную засуху на фермерскім полі праступілі абрысы кола дыяметрам 150 метраў.

На думку спецыялістаў, дадзеная пабудова маглі змяшчаць да некалькіх тысяч людзей і прызначалася для правядзення рытуалаў.

Пабудова з'яўляецца часткай археалагічнага комплексу Бру-на-Бойн, які месціцца ў даліне ракі Бойн, за 40 кіламетраў ад Дубліна. Акрамя хэнджаў, комплекс таксама ўключае ў сябе менгіры і магільныя курганы.

Аднак раскопкі пабудовы весці не плануюць, паколькі знаходзіцца яна на тэрыторыі прыватных уладанняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру