«Студэнты» будуць бясплатна абедаць у рэстаранах Мінска. Практычныя заняткі пройдуць у фудтраку. «Рэктарам» стане Koko.by — галоўны фудхантар краіны, на якога ў інстаграме падпісаныя 200 тысяч чалавек. Выпускны экзамен пройдзе на фестывалі піва і ежы A-Fest, які некалькі гадоў запар утрымлівае званне галоўнага бясплатнага оўпэн-эйра ў Мінску.

Любое хобі можа стаць паўнавартаснай працай. Фудхантар — адна з самых запатрабаваных прафесій у інтэрнэце. Гэта і блогер, і фатограф, і гастракрытык адначасова. Ён наведвае рэстараны і спрабуе вулічную ежу, ацэньвае працу персаналу і канцэпцыю ўстановы, а пасля дзеліцца сваім экспертным меркаваннем у сацыяльных сетках і зарабляе на гэтым грошы (калі яго чытаюць, вядома). Кожны пост мінскага фудхантара Koko.by, які ўзначаліў акадэмію, чытае па 50-100 тысяч чалавек.

У Акадэмію фудхантараў A-Fest залічаць 10 «студэнтаў». Праходзіць сумоўе для паступлення не прыйдзецца — трапіць у Акадэмію можна проста праз інстаграм. Ахвотны стаць «паляўнічым на ежу» мусіць зрабіць пост з аглядам сваёй любімай стравы і адзначыць профілі @koko.by і @alivariabelarus.

Патрабаванняў да стравы для агляду арганізатары не высоўваюць — гэта можа быць і вячэра ў рэстаране, і сэндвіч, прыгатаваны на сняданак. Заяўкі будуць шукаць па хэштэгу #афэст2018, які трэба дадаць у допіс з аглядам.

Уступныя працы прымаюць з 20 па 23 ліпеня.

«Мінулы A-Fest запомніўся мінчанам разнастайнасцю рэстаранаў на фудкорце. Сёлета мы яго ўдасканалім і зробім акцэнт на вулічную ежу, — каментуе Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар A-Fest. —

Каб кожны госць застаўся задаволены ежай і півам, мы пачнём распавядаць пра фудкорт яшчэ да 11 жніўня. Для гэтага мы і стварылі Акадэмію фудхантараў, дзе 10 «студэнтаў» на чале з Koko.by будуць тэставаць стравы ад устаноў, якія стануць удзельнікамі A-Fest».

10 дзён «студэнты» будуць бясплатна наведваць кавярні і рэстараны Мінска па імянным бэйджы Акадэміі фудхантараў, а пасля — расказваць пра гэта ў сваіх сацсетках. Акрамя гэтага, яны пройдуць курс абедзеннага этыкету, прыгатуюць стрыт-фуд з кухарамі з Еўропы і навучацца спалучаць вулічную ежу з півам «Аліварыя». Настаўнікі-блогеры правядуць для «студэнтаў» курсы з лайфхакамі для прасоўвання інстаграма пра ежу, семінары па фудфота і практычныя заняткі, дзе навучаць тэсціць стравы і рабіць агляды для сацыяльных сетак.

Акадэмія стане трохтыднёвым рэаліці-шоу — на кожным этапе навучання «студэнты» будуць выбываць. Вырашыць, хто дойдзе да фіналу, мінчане змогуць на сайце Koko.by. Тут размесцяць працы ўдзельнікаў, а гледачы прагаласуюць і вызначаць трох пераможцаў. Выпускны Акадэміі пройдзе гучна — 11 жніўня ў Лошыцкім парку на A-Fest.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?