Паліцыя затрымала кіроўцу грузавіка, пасля сутыкнення з якім у Мікалаеўскай вобласці загінулі 5 грамадзян Беларусі ў пасажырскім мікрааўтобусе, паведамляе прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны.

«Мужчына дае тлумачэнні з нагоды таго, чаму ён спыніўся на праезнай частцы і чаму не прыняў усе неабходныя меры бяспекі падчас аварыйнага прыпынку, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху», — распавядаюць праваахоўнікі.

Чытайце таксама: Ва Украіне разбіўся тураўтобус з беларусамі, якія вярталіся з адпачынку: пяць чалавек загінулі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0