Ва ўрочышчы Курапаты вандалы павалілі некалькі крыжоў і паспрабавалі іх падпаліць. Пра гэта паведаміў Зміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Крыжы падпаліць не атрымалася, бо ва ўрочышчы ішоў дождж і драўніна была сырая.

Актывісты выклікалі міліцыю і крыміналістаў, каб яны знайшлі вандалаў, і каб потым можна было даць прававую ацэнку дзеянням вандалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0