Аператар Life з 1 жніўня павысіць кошт паслуг сувязі. Кошт дзеючых тарыфаў у сярэднім вырасце на 6,5%. Пры гэтым у некаторыя тарыфы дадаецца безлімітны трафік для Instagram і Twitter.

У тарыфы «Сям'я» і «Мульцінет» да безлимиту на мэсэнджары Viber, WhatsApp, BiP дадасца безліміт на Telegram, таксама стане больш уключаных хвілін і трафіку на іншыя рэсурсы. Архіўныя тарыфы падаражэюць у сярэднім на 8%.

У архіўныя тарыфы S, M, L, XL (з абавязацельствамі) і XXL дадаюцца мегабайты і безлімітны інтэрнэт на мэсэнджар Telegram. Кошт S, M, L вырасце на 1 рубель. Таксама змяненне кошту закране і іншыя архіўныя тарыфныя планы.

Асноўнае змяненне ў дадатковых пакетах — павелічэнне кошту, якое склала ад 20 капеек да 1 рубля. Зменяцца тарыфы на роўмінг і міжнародную сувязь. Павышэнне закране міжнародныя SMS, яны падаражэюць да 13 капеек. Кошт пакетаў хвілін, SMS і трафіку ў роўмінгу павялічыцца ў сярэднім на 11%.

Што тычыцца дадатковых паслуг, то падаражэе іх невялікая частка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0