Фота: Bloomberg.

Фота: Bloomberg.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адхіліў прапанову прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна правесці рэферэндум на ўсходзе Украіны, заявілі ў Белым доме, паведамляе Bloomberg.

«Адміністрацыя не разглядае магчымасці правядзення рэферэндуму на ўсходзе Украіны», — заявіў кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША.

Паводле прадстаўніка Белага дома, Мінскія пагадненні не прадугледжваюць правядзення рэферэндуму. Акрамя таго, удакладніў ён, рэферэндум на непадкантрольнай ураду Украіны тэрыторыі не будзе лічыцца легітымным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна