Форвард харвацкай зборнай Нікола Калініч, адлічаны з каманды пасля першага матча чэмпіянату свету, вырашыў не прымаць срэбраны медаль турніра.

У першай жа гульні Калініч адмовіўся выходзіць на замену. Ён матываваў гэта болем у спіне, аднак многія меркавалі, што гулец проста нязгодны са сваім статусам запаснога.

Такія адмовы выйсці на замену фіксавалі і раней, таму трэнер Златка Даліч выгнаў Калініча з каманды.

Тым не менш трэнерскі штаб і гульцы нацыянальнай каманды ўсё ж вырашылі ўручыць медаль Калінічу.

«Дзякуй, але я не гуляў у Расіі», — адказаў ён.

Нагадаем, зборная Харватыі саступіла французскай камандзе ў фінале ЧС-2018 з лікам 2:4 і стала сярэбраным прызёрам мундыяля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0