Альманскія балоты на поўдні Столінскага раёна — гэта настолькі вялікая і бязлюдная прастора, што там няцяжка адшукаць месцы, дзе на бліжэйшыя 30 кіламетраў не будзе ніводнага вулічнага ліхтара. Там не ловіць мабільная сувязь і амаль няма дарог (праўда, ёсць і сумныя выключэнні).

Таму калі хочаце ўбачыць самыя яркія зоркі на самым цёмным небе — вам туды, тым больш што на поўдні Беларусі неглыбокае начное Сонца ўжо не перашкаджае такім назіранням.

Бясконцыя абшары балот на ўсходзе разразае маляўнічая рака Сцвіга. На яе берагах і былі зробленыя гэтыя начныя здымкі. А яркія зоркі-пражэктары на некаторых фота — гэта насамрэч Юпітэр і Сатурн, якія яшчэ пакуль добра бачныя на вечаровым небе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?