Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у чарговай сесіі Рабочай групы па прававым развіцці Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў, якая адбылася ў Жэневе.

Беларусь была прадстаўлена начальніцай упраўлення права і міжнародных дамоваў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Таццянай Кавалеўскай.

«Дэлегацыя выступіла з дакладам у падтрымку ўключэння рускай мовы ў лік афіцыйных моваў Гаагскай сістэмы», — паведамляе сайт МЗС.

На гэты момант афіцыйнымі мовамі Гаагскай сістэмы з'яўляюцца англійская, французская і іспанская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0