У Віцебску зафіксаваны масавы вылет аўсянікаў. Казуркі выляталі ад Дзвіны і рухаліся на святло ліхтароў у раёне Кіраўскага моста, піша «Віцебскі кур'ер».
Пры праездзе падчас масавага вылету насякомых неабходна быць вельмі асцярожным, асабліва раварыстам і матацыклістам. Ды і аўтамабіль, які трапіў на жамяру, можа пачаць слізгаць, як на галалёдзе.
Такія паводзіны насякомых нармальныя — яны выкліканы перыядам размнажэння.
0
0
0
0
0
0