Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Атакуючы паўабаронца зборнай Германіі турэцкага паходжання Месут Азіл, якога кіраўнік Нямецкага футбольнага саюза (DFB) Райнхард Грындэль раскрытыкаваў за сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі Таіпам Эрдаганам, вырашыў сысці з каманды. Пра гэта ён напісаў у сябе ў твітары.

«У вачах Грындэля і яго прыхільнікаў я з'яўляюся немцам, калі мы перамагаем. Аднак калі мы прайграем, я для іх — імігрант. І гэта ўсё таму, што мяне да гэтага часу не прынялі ў нямецкім грамадстве, нягледзячы на падаткі, якія я плачу ў Германіі, ахвяраванні нямецкім школам і перамозе на ЧС-2014. Да мяне ставяцца як да «іншага». Да маіх сябраў Лукаша Падольскага і Міраслава Клозэ не ставяцца як з германа-палякаў, дык чаму ж я германа-турак? Бо гэта Турцыя? Бо я мусульманін? Мяркую, што гэта важная праблема. Я нарадзіўся і вырас у Германіі, дык чаму ж людзі не лічаць мяне немцам?» — напісаў Азіл.

Паводле яго слоў, з-за стаўлення з боку Нямецкага футбольнага саюза і іншых ён не хоча насіць футболку зборнай Германіі. «З цяжарам на сэрцы і пасля доўгіх разважанняў у сувязі з апошнімі падзеямі я прыняў рашэнне больш не гуляць за зборную Германіі, бо адчуваю расісцкае і непаважлівае стаўленне ў свой адрас», - дадаў футбаліст.

Раней члены ультраправай нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АДГ) абвінавацілі ў пройгрышы нямецкай зборнай у заключным туры групавога этапу чэмпіянату свету 2018 Месута Азіла, які мае турэцкія карані. «Азіл можа быць задаволены, віншаванні Эрдагану», - заявіў прэс-сакратар партыі.

У маі Азіл разам з нямецкім футбалістам турэцкага паходжання Ілкаем Гюндаганам сустрэўся з Эрдаганам. Іх учынак раскрытыкавалі, паставіўшы пад сумнеў прыхільнасць спартсменаў дэмакратычным каштоўнасцям Германіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна