Прэзідэнт ЗША напісаў у твітары, што ў Хельсінкі ён выдатна паладзіў з Пуціным і нічога яму не саступаў.

«Калі вы чуеце ў фэйкавых навінах негатыў пра маю сустрэчу з Пуціным, і што я яму штосьці саступіў, памятайце — я яму нічога не саступаў, мы толькі гаварылі пра будучыню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін. Акрамя таго, мы з ім добра паладзілі, што добра для ўсіх, за выключэннем прадажных СМІ», — напісаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0