Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Генадзь Касцевіч выступае. Фота rh.by.

Генадзь Касцевіч выступае. Фота rh.by.

«Патэлефанавалі і сказалі, што памёр вельмі добры чалавек, намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Генадзь Касцевіч. Зусім малады, майго ўзросту. Спачуванні родным і блізкім, і ўсім, хто пана Генадзя ведаў», — адзначыў Астаповіч.

Выданне kraj.by дадае, што прычынай смерці стала хворае сэрца чыноўніка. Памёр ён а 6 гадзіне раніцы. У райвыканкаме Касцевіч курыраваў пытанні эканомікі. Родам быў з вёскі Заложына Вілейскага райна.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?