Каманда Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта ўстанавіла новы рэкорд хуткасці для капсулы Hyperloop. Хуткасць капсулы склала 457 км/г, піша The Verge.

Фота: The Verge.

Фота: The Verge.

Капсулу вырабілі з вугляроднага валакна, паставілі на яе электрычны рухавік магутнасцю 50 кВт і пнеўматычную тармазную сістэму, якая здольная спыніць капсулу ўсяго за 5 секунд. Пры гэтым маса капсулы складае 70 кг. Такі прататып наўрад ці знойдзе практычнае прымяненне, аднак каманда разглядае капсулу як выпрабавальную мадэль для новых тэхналогій.

Hyperloop — гэта праект вакуумнага цягніка, прапанаваны ў 2012-2013 гадах Іланам Маскам. Мяркуецца, што капсулы будуць перасоўвацца ў герметычнай вакуумнай трубе з хуткасцю да 1220 км/г. Цяпер праект не рэалізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0