Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у эфіры тэлеканала «Мір» заявіў, што пастаўкі санкцыйнай прадукцыі ў Расію праз Беларусь не абыходзяцца без расійскага бізнэсу.

Ён падкрэсліў, што гэта расійскія пастаўшчыкі страцілі даходы ад санкцый, якія ўвяла Расія, і большасць парушэнняў прыпадае менавіта на расійскія фірмы.

«Вось як яны атрымліваюць беларускія суправаджальныя дакументы — гэта другое пытанне», — адзначыў Сурыкаў.

Асноўным дасягненнем 26-гадовых дыпламатычных адносін Масквы і Мінска пасол назваў тое, што да стварэння так званай «саюзнай дзяржавы» грамадская думка Беларусі схілялася хутчэй да саюза з Захадам, і менш — з Расіяй. Зараз жа, як лічыць Сурыкаў, сітуацыя змянілася. «На 1 студзеня 2018 года, паводле ацэнак незалежных заходніх экспертных лабараторый, 65% беларусаў хочуць жыць у саюзе з Расіяй, а толькі 20% — з ЕС», — адзначыў пасол.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру