У гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса прайшлі ператрусы. 4 міліцыянты прыйшлі да Дзянісава, трое — да Кайрыса, паведаміў «Нашай Ніве» сведка падзей.

Супрацоўнікі міліцыі мелі санкцыю на агляд памяшкання ў рамках «праверкі». Праверка праводзіцца па матэрыяле «Белсата» пра стан аднаго з інтэрнатаў на вуліцы Камарова ў Гродне.

У Кайрыса сканфіскавалі 3 камп’ютары, тэлефон з сімкай. Усю тэхніку забралі і ў Дзянісава. Агляд адносна Дзянісава правялі ў дзвюх кватэрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?