У Алеся Дзянісава і Аляксандра Кайрыса, карэспандэнтаў канала «Белсат» у Гродне, прайшлі ператрусы. А цяпер міліцыя праводзіць праверку.
Дзянісаў і Кайрыс. Фота — belsat.eu
Самі журналісты мяркуюць, што ім можа пагражаць суд за нібыта абразу і паклёп у дачыненні да кіраўніцы ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай, якая згадвалася ў сюжэце «Белсату» за 20 красавіка 2018 года ў праграме «Аб’ектыў».
Але дакладнай інфармацыі пакуль няма.
У гродзенскай міліцыі «Нашай Ніве» пацвердзілі, што ў дачыненні да журналістаў праводзіцца праверка. Але па якім канкрэтна факце, адказаць адмовіліся.