Фота Сяргея Гудзіліна

Зварот з нагоды Перапісу насельніцтва, што мае прайсці ў наступным годзе, змясціла ў сваім фэйсбуку старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

«У 2019 годзе адбудзецца чарговы Перапіс насельніцтва нашай краіны. Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны, — гаворыцца ў звароце. — Гэта пытанне пра родную мову.

Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння Перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская»

«Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», — адзначаюць аўтары звароту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру