Начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндар распавяла сёння на прэс-канферэнцыі аб цэнах на набыццё сельгаспрадукцыі, грыбы і ягады.

«Цэны залежаць ад якасці і рэгіёну. Яблыкі апад закупляюць цяпер па цане ад 3 да 5 капеек за кг. Яблык таварны — ад 60 капеек —да 1 рубля 20 капеек, маліны — ад 1,5 да 2,5 рубля, часнык — ад 3,5 да 4 рублёў, чарніцы — ад 3,5 да 4 рублёў, лісічкі — ад 4,5 да 7 рублёў, белыя грыбы — ад 5 да 7 рублёў за кг. Па бульбе, бураках, моркве, цыбулі цэны адрозніваюцца», — сказала Аксана Скіндар.

Яна таксама паведаміла, куды рэалізуецца закупленая Белкаапсаюзам прадукцыя.

Каля 60% бульбы рэалізуецца ў рознічнай гандлёвай сеткі і на рынках, 3-5% ідзе на прамысловую перапрацоўку, 35% - на экспарт. Каля 70% гародніны рэалізуецца ў розніцу, 30% прадаецца перапрацоўчым прадпрыемствам. Што тычыцца чарніцаў, то 10% рэалізуецца ў розніцу, астатняе пастаўляецца на экспарт. Акрамя таго, каля 80-90% грыбоў прадаецца ўнутры краіны ў розніцу як у свежым, так і ў перапрацаваным выглядзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Каментатар / Адказаць
29.12.1992 / 13:22
Дзяруць яшчэ зялёныя, кіслыя ягады разам з лісцем і ягаднікам. Рэшткі загубленага лукашэнскімі лясгасамі лесу стогнуць ад двуногіх драпежнікаў. К вечару чорныя прывіды, здаўшы ягады і грыбы, хістаючысь ад выпітага чарніла паўзуць да хаты. І так будзе яшчэ некаторы час.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру