Фота з фэйсбука

Пацярпелы ад атручвання ў брытанскім Эймсберы 45-гадовы Чарлі Роўлі распавёў у інтэрв'ю газеце The Sun, што шкадуе пра падарунак у выглядзе парфумы, які зрабіў сваёй сяброўцы, 44-гадовай Дон Стэрджэс, якая пазней памерла.

Паводле яго слоў, ён знайшоў флакон з парфумай, у якім знаходзілася атрутнае рэчыва «Навічок», на вуліцы і не падазраваў, што ён можа несці якую-небудзь пагрозу. Ён успомніў, што флакон трэснуў у яго руках.

«Я памятаю, што знайшоў касметычны флакон, які я падабраў і падарыў Дон. Мне вельмі сумна ад таго, што з ёй гэта адбылося, гэта жудасна і шакіруюча. Я ўсё яшчэ праходзіў лячэнне, калі мне паведамілі, што яна пайшла. Не думаю, што калі-небудзь змагу гэта перажыць», - заявіў Роўлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру