Матыў захопу закладніцы ў Заслаўі не звязаны з банкам. Пра гэта расказала прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова на «Альфа Радыё». Паводле Юліі Ганчаровай, матыў злачынства звязаны з сямейнымі адносінамі.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

«Многія звязвалі падзею з банкам, крэдытам, атрыманнем і адмовай у выдачы крэдыту. Ён быў месцам здзяйснення злачынства — так здарылася, што нейкія ўнутрысямейныя выясненні адбыліся ў банку, дзе знаходзіліся людзі. Банк стаў месцам, але не падставай — такая першапачатковая інфармацыя. Таму ўсе «крэдытныя пытанні» моцна перабольшаныя СМІ», — адзначыла афіцыйная прадстаўніца СК.

18 ліпеня 46-гадовы мужчына з нажом у аддзяленні банка ў Заслаўі ўзяў у закладніцы сваю 23-гадовую дачку. Праваахоўнікі больш за дзве гадзіны вялі перамовы. Як расказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, пасля беспаспяховых перамоў была праведзена сілавая аперацыя. Закладніцу вызвалілі, а яе бацьку сілавікі забілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0