«Наша Ніва» раней пісала пра святкаванне Дня горада ў Жабінцы, якое скончылася масавымі затрыманнямі. Мы пагутарылі з адным з відавочцаў тых падзей, а вось каментар у сілавікоў узяць не атрымалася. Аднак на адным з інтэрнэт-рэсурсаў усё ж з'явіўся каментар прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, у якім ён расказвае афіцыйную версію падзей.

Чытайце таксама:

Святкаванне Дня горада ў Жабінцы скончылася сутычкамі з АМАПам і міліцыяй

Хлопец, з якога пачаўся хапун у Жабінцы: Я проста падышоў да даішніка спытаць, што чуваць

Афіцыйны прадстаўнік УУС Сяргей Дучэнка расказаў, што ў 01:30 да аднаго з інспектараў падышоў п'яны 22-гадовы мужчына і нібыта пачаў абражаць супрацоўніка ДАІ і яго калег. На заўвагі супрацоўнікаў ён не рэагаваў, і тады сілавікі вырашылі затрымаць мужчыну. 22-гадовы мужчына вырашыў схавацца ў натоўпе, сем знаёмых вырашылі яму дапамагчы і пашкодзілі міліцэйскі аўтамабіль.

Дучэнка кажа, што адзін з хуліганаў ударыў супрацоўніка міліцыі ў твар і яго затрымалі — супраць яго распачалі крымінальную справу. А сам завадатар атрымаў адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0