Бязвізавы рэжым дазволіў павялічыць турыстычны паток у Беларусь прыкладна на 20%, паведаміў дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Андрэй Моўчан, паведамляе БелТА.
«Бязвіз паўплываў на прырост наведванняў прыкладна на 20%. Увядзенне бязвізавага рэжыму адназначна звязана з павелічэннем патоку турыстаў», — адзначыў Андрэй Моўчан.





