Касцюковіцкі раён — адзіны ў Беларусі, у якім калгасы летась не выдзелілі ніводнага гектара пад бульбу. Пра гэта гаворыцца ў статыстычным зборніку Белстата.
У 2016 годзе такіх раёнаў было два — Касцюковіцкі і Дрыбінскі, але ж летась у Дрыбіне вырашылі ўсё ж не цалкам ігнараваць бульбу.
Рэкардсменам стаў Гомельскі раён. Тут летась занялі бульбай 1191 гектар. Гэта пяць такіх краін, як Манака.





