Суд Барысаўскага раёна вынес прысуд палкоўніку Сяргею Гарадзінскаму, які не разгледзеў паведамленне пра траўму радавога, не зарэгістраваў дадзеную інфармацыю і не праінфармаваў сваё кіраўніцтва. Палкоўніку прызначылі два гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе Мінскі абласны суд. Таксама вайскоўца аштрафавалі на 8575 рублёў у даход дзяржавы.

Абвінавачаны служыў на пасадзе камандзіра 60-га асобнага палка сувязі штаба Паўночна-заходняга акруговага камандавання. Калі палкоўнік даведаўся пра злачынства, ён утаіў яго: не прызначылі службовае расследаванне, пра злачынства абвінавачаны не паведаміў пракурору Мінскай вобласці.

Абвінавачванне яму вынесена на падставе ч. 1 арт. 455 КК — «Злоўжыванне ўладай, спалучанае з гвалтам».

Сваю віну Сяргей Гарадзінскі цалкам прызнаў і раскаяўся.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0