Фота Волі Афіцэравай

Даўні папулярны лозунг заўзятараў БАТЭ з заклікам да кіраўніцтва клуба «Капскі, купі напада!» матэрыялізаваўся ў петыцыю на сайце change.org. Аўтар петыцыі — Анатоль Каплуцэвіч.

— Некалькі апошніх гадоў усе людзі, неабыякавыя да футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў), у адзін голас спрабуюць быць пачутымі кіраўніцтвам клуба, просяць, моляць, прыводзяць аргументы на карысць таго, што камандзе вельмі неабходны форвард, здольны актыўна і вынікова дапамагчы камандзе ў дасягненні пастаўленых мэтаў і задач. Не жадаем прымяншаць заслугі і кваліфікацыю наяўных у наяўнасці форвардаў, але цалкам відавочна, што для якаснага вырашэння тых задач, якія перад сабой ставіць клуб, узмацненне ў атакуючай лініі не напрошваецца, а крычыць. Просім кіраўніцтва клуба звярнуць увагу на дадзеную вострую праблему, — гаворыцца ў петыцыі.

25 ліпеня ў першым матчы 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ на сваім полі не змог забіць у вароты фінскага клуба ХІК, чым ускладніў задачу выхаду ў наступны этап. Сустрэча ў адказ пройдзе 1 жніўня ў Хельсінкі.

Зараз у складзе БАТЭ лічацца 5 форвардаў. Прычым найлепшы футбаліст Беларусі мінулага года Міхаіл Гардзяйчук даўно не гуляе з-за траўмы. У чэмпіянаце Беларусі асноўнымі нападаючымі каманды з'яўляюцца Мікалай Сігневіч (16 гульняў) і Максім Скавыш (17 гульняў). Абодва забілі па 5 мячоў. Фінскі форвард Ясе Туомінен выходзіў на поле ў 9 паядынках і не забіў ні разу. 20-гадовы Уладзіслаў Мухамедаў з'яўляўся на полі ў 7 сустрэчах (у суме правёў усяго 44 хвіліны) і таксама не забіваў у вароты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру