Японка Ціа Міяке — найстарэйшая жыхарка планеты Зямля — памерла 22 ліпеня ў Іакагаме ва ўзросце 117 гадоў, паведамляе сайт Guinness World Records!

Яна памерла неўзабаве пасля таго, як была прызнаная найстарэйшым чалавекам планеты. Яна нарадзілася 2 мая 1901 года і пражыла 117 гадоў і 81 дзень. Па словах членаў сям'і, Ціа любіла размаўляць, яны назвалі яе цярплівым і добрым чалавекам, які прыносіў шчасце тым, хто яе сустракаў.

Захапленнем усяго жыцця для Ціа стала каліграфія, якую яна пачала вывучаць у дзяцінстве. Яна працягвала ствараць каліграфічныя працы да нядаўняга часу.

У кнігі рэкордаў Гінэса ёсць тры катэгорыі працягласці жыцця: самы пажылы мужчына, самая пажылая жанчына і самы пажылы чалавек, які жыве цяпер.

Самым пажылым мужчынам у красавіку 2018 года арганізацыя прызнала жыхара японскага вострава Хакайда Масадза Нанака. Адпаведны сертыфікат ён атрымаў ва ўзросце 112 гадоў і 259 дзён.

Кандыдатуры самай пажылой жанчыны і самага пажылога чалавека, якія цяпер жывуць, на сёння не пацверджаныя.

Абсалютны рэкорд працягласці жыцця належыць францужанцы Жане-Луізе Кальман, якая памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 122 гадоў і 164 дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру