Рэчыцкага актывіста Алега Шабетніка падазраюць у паклёпе на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Маісеенкі, паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/400979_275487575844962_669289187_na.jpg

Алег Шабетнік, фота з Facebook актывіста

Крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса завялі пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі. Алег Шабетнік з адвакатам пабываў на першым допыце.

Канфлікт паміж прадпрымальнікам Шабетнікам і чыноўнікам адбыўся яшчэ 27 снежня мінулага года, пасля чаго актывіст кампаніі «Гавары праўду» апісаў сітуацыю на сваёй старонцы ў Facebook. Шабетнік заявіў пра пагрозы і незаконныя патрабаванні з боку Маісеенкі і апроч паведамлення ў сацыяльнай сетцы напісаў заяву ў праваахоўныя органы.

Паводле яго слоў, гісторыя тады працягу не займела, але больш чым праз палову года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу на самога Шабетніка за паклёп.

Мой пост да гэтага часу ёсць на Facebook, і я не збіраюся яго выдаляць. Усё, што я напісаў, праўда. Былі пагрозы, гэта могуць пацвердзіць мае супрацоўнікі, якія прысутнічалі падчас візіту чыноўніка. Разам з тым, пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі крымінальную справу ўсё ж завялі. Два дні таму я быў на першым допыце, дзе падрабязна выклаў следчаму сваю пазіцыю і свае доказы, — распавёў актывіст прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Частка 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ, арышту альбо абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?