26 ліпеня прайшло пашыранае пасяджэнне Праўлення Нацбанка, падчас якога разглядаліся вынікі грашова-крэдытнай палітыкі першага паўгоддзя.

На пасяджэнні адзначалася, што грашова-крэдытная палітыка была накіравана на падтрыманне макраэканамічнай устойлівасці, стрымліванне інфляцыі і захаванне ЗВР. Зазначалася таксама, што інфляцыя працягвае заставацца на нізкім узроўні.

Так гадавы прырост спажывецкіх цэн у чэрвені 2018 года склаў 4,1% пры мэтавым параметры не больш за 6% у снежні 2018 года.

У адпаведнасці з планамі інфляцыя ў 2019-2020 гадах не павінна перавышаць 5 працэнтаў, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру