Супрацоўнікі ФСБ Расіі правялі ператрус дома ў зубнога лекара Сяргея Тараскіна, які абвясціў сябе «выконваючым абавязкі прэзідэнта СССР», паведамляе РБК.

Сяргей Тараскін. YouTube.

Сяргей Тараскін. YouTube.

Ператрус правялі ў рамках справы пра заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Сяргей Тараскін абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта СССР у 2010 годзе ў судзе, дзе ён абскардзіў патрабаванне ўлад Масквы вызваліць памяшканне, якое ён арандаваў пад клініку. Пазней ён абвясціў сябе таксама кіраўніком РСФСР і Расійскай імперыі, якія, як і СССР, на яго думку, юрыдычна не спынілі існаванне.

У Тараскіна ёсць паслядоўнікі, якія лічаць сябе грамадзянамі Савецкага саюза. У суполцы «Прыёмная прэзідэнта СССР» у фэйсбуку больш за сем тысяч чалавек.

Сустрэчы з паплечнікамі Тараскін праводзіць часам у форме «арганізаваных урадам СССР» платных семінараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0