Служба бяспекі Украіны апублікавала дасье на выкрытых «вагнераўцаў», якія ваявалі ў Сірыі. Высветлілася, што сярод іх было 11 беларусаў.

Дадзеныя найміты расійскай прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) «Вагнера» бралі ўдзел у канфлікце ў Сірыі ў лютым 2018 года.

СБУ апублікавала дасье на замежных грамадзян, якія бралі ўдзел у сірыйскай вайне, у прыватнасці спецслужба паведаміла пра 11 грамадзян Беларусі, 4 — Малдовы, па 1 — з Казахстана і Арменіі.

Таксама СБУ паведамляе, што Беларусь не перадала даныя сваіх «вагнераўцаў», якія ваююць на Данбасе.

«Спецслужбам Беларусі ў канцы 2017 года была перададзена інфармацыя адносна 5 асоб ПВК «Вагнер». Зараз мы перадаем у дачыненні да 6 чалавек. Акрамя таго, беларусам была перададзена інфармацыя ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у незаконных узброеных фарміраваннях на тэрыторыі Данбаса. Ёсць інфармацыя, што беларускія ўлады прымаюць адпаведныя меры, але такога, як прадэманстравалі спецслужбы Малдовы, з канкрэтнымі лічбамі — з беларускага боку не было», — сказаў Гуськоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0