Пры пажары 26 ліпеня ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна загінулі двое дзяцей, піша mlyn.by.

Паведамленне пра загаранне ў пакоі на пятым паверсе інтэрната паступіла ў МНС апоўначы. Работнікі МНС вынеслі з пакоя на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі дваіх дзяцей 2014 і 2011 года нараджэння. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі смерць.

На момант здарэння брат з сястрой знаходзіліся дома адны. Дзеці пражывалі з бацькам. Ён знаходзіўся на рыбалцы. Маці дома з'яўлялася рэдка.

Па словах відавочцаў, жыхароў дома №6, які знаходзіцца насупраць 4-га інтэрната, каля апоўначы пачуліся жудасныя крыкі. Людзі адразу ж выбеглі на вуліцу і ў гэты момант ўбачылі спецмашыны - хуткую, МНС, міліцыю.

- Калі мы ўжо падышлі да крайняга пад'езда, убачылі, як выносяць дваіх маленькіх дзяцей без прытомнасці. Каля 50 хвілін хуткая змагалася за жыццё дзяцей. Шмат людзей - відавочцы, суседзі — маліліся, перажывалі каля машыны рэанімацыі. Людзі стаялі ў халатах, з груднымі дзецьмі, выбеглі ў чым былі, - распавядае сведка.

Нажаль, дзяцей 4 і 6 гадоў не змаглі выратаваць.

Бацька прыехаў пазней. За ім — бабуля. Маці так і не з'явілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0