Фота Чэрвенскага РАУС.
Здарэнне адбылося некалькі дзён таму ў Чэрвенскім раёне, паведамляе мінская абласная міліцыя.
Прадавачка растраціла грошы і прапанавала сябру зрабіць падпал у краме, каб схаваць растрату.
Мужчына, раней неаднаразова судзімы, на злачынства пайшоў уначы. Каб трапіць у будынак, зламаў краты на акне.
Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі МНС прыбылі на выклік ўсяго за 15 хвілін, будынак паспеў згарэць грунтоўна: знішчана ўсё ўнутры.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Чэрвеньскага РАУС вельмі хутка вылічылі злачынцу і ўзялі пад варту. Зараз справу будзе вырашаць суд, будуць судзіць таксама і прадавачку.





