Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малколм Тэрнбул абвергнуў інфармацыю пра тое, што Канбера мае намер дапамагчы Вашынгтону нанесці авіяўдар па ядзерных аб'ектах Ірана, паведамляе The Guardian.

«Сёння я ўбачыў сюжэт на ABC, у якім была зроблена спасылка на крыніцы ва ўрадзе Аўстраліі. Гэта спекуляцыя, гэта заснавана на ананімных крыніцах», — сказаў ён.

Па словах аўстралійскага прэм'ера, у яго няма падстаў меркаваць, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рыхтуецца да ваеннай канфрантацыі. Тэрнбул дадаў, што стаўленне амерыканскага лідэра да Ірана добра вядома, а ў матэрыяле ABC няма якіх-небудзь спасылак на кансультацыі асабіста з ім, а таксама з міністрам замежных спраў Аўстраліі і міністрам абароны.

Раней аўстралійская вяшчальная карпарацыя ABC, спасылаючыся на крыніцы, паведаміла пра тое, што ЗША пры падрыхтоўцы ўдару па Іране, імаверна, будуць задзейнічаць абаронныя аб'екты Аўстраліі. Гэта, па іх словах, можа адбыцца ўжо ў жніўні. У Канберы пры гэтым ужо выказалі гатоўнасць дапамагчы Вашынгтону вызначыць магчымыя цэлі, адзначылі крыніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?