Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня падпісаў указ №297 «Аб правядзенні эксперыменту», якім зняў абмежаванні на развіццё рознічнага гандлю ў Аршанскім раёне. Індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам да 31 снежня 2022 года дазволілі адкрываць новыя сеткавыя крамы, нават калі доля аператара ў таваразвароце раёна дасягнула 20%.

У некаторых населеных пунктах Аршанскага раёна сетка «Еўраопт» раней спрабавала адкрыць новыя крамы пасля банкруцтва мясцовага райпа, аднак доля «Еўраопта» ў раёне ўжо дасягнула 20%. І жыхарам мястэчак давялося сутыкнуцца з манапалізмам не буйных сетак, а мясцовых прыватных прадпрымальнікаў, якія ў сваіх крамах прапаноўвалі тавары абмежаванага асартыменту, але па завышаных цэнах. Жыхары неаднаразова звярталіся ў розныя ўладныя інстанцыі з просьбай адрэагаваць на праблему і даць права «Еўраопту» адкрыць свае крамы ў населеных пунктах.

У выніку Лукашэнка пагадзіўся ў якасці эксперыменту ў Аршанскім раёне прыбраць 20%-ы парог, чым і скарыстаецца «Еўраопт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0