У панядзелак у Менскім абласным судзе пракуроры пачалі зачытваць абвінавачанне былому начальніку ГУСР Мінгарвыканкама Сяргею Барысевічу, паведамляе tut.by

Першыя эпізоды тычацца яго схілення да крадзяжу і хабараў дырэктара ААТ «Жывінка» Беразінскага.

Сума штомесячнага «плацяжу» за заступніцтва і папушчальніцтва па службе - 3,5 тысячы рублёў. Плаціць Барысевіч патрабаваў, «пагражаючы, бравіруючы асабістымі сувязямі ў органах улады». Агульны аб'ём перададзеных сродкаў - 17,5 тысячы рублёў.

За працаўладкаванне сваёй падначаленай Лісоўскай, галоўнага спецыяліста ГУСР, дырэктарам адной з крам сеткі «Жывінка» Барысевіч атрымаў ад яе тысячу рублёў і залатую зашчапку для гальштука. Усяго ад былой калегі ён атрымаў 2,7 тысячы рублёў.

Наступныя восем эпізодаў за перыяд 2015-2016 гадоў: ад дырэктараў некалькіх крам «Жывінка» ён атрымлівае ад 1470 да 1970 рублёў даволі рэгулярна, амаль штомесяц. Агульная сума - 13 760 рублёў.

Па словах абвінавачвання, «прыбытак» Барысевіча ад супрацоўнікаў камбіната школьнага харчавання Цэнтральнага раёна ў 2015-2016 гадах склаў больш за 91 тысячу рублёў.

У панядзелак, 30 ліпеня, Мінскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да экс-начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча, якога вінавацяць у карупцыі.

На лаве падсудных 13 чалавек - 2 мужчын і 11 жанчын.

Гэта дырэктары камбінатаў школьнага харчавання Фрунзенскага, Партызанскага, Заводскага раёнаў, загвытворчасцю камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна. Пяць чалавек знаходзяцца ў клетцы.

Сяргею Барысевічу выстаўленыя абвінавачванні па ч. Ч. 1, 2 і 3 арт. 430 (Атрыманне хабару), арт. 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) КК РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?