Суд Маскоўскага раёна Брэста даў тры гады пазбаўлення волі грамадзянцы РФ Марыі Хрэсцінай. Яна прызнана вінаватай у захоўванні і перавозцы марыхуаны праз мяжу.

Марыя Хрэсціна — 26-гадовая расійская інстаграм-мадэль (у яе 162 тысячы падпісчыкаў) была арыштаваная ў маі 2018 на беларуска-польскай мяжы.

Як паведамляў Следчы камітэт, яна набыла на тэрыторыі Еўрасаюза і везла с сабой не менш за 1,14 грама марыхуаны. Адзначаецца, што і ў арганізме мадэлі таксама выявілі наркатычныя рэчывы.

Хрэсціна вярталася на радзіму з падарожжа па Балтыцы і Польшчы ў якасці пасажыра легкавіка.

У дачыненні Хрэсцінай была распачатая крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза.

Абвінавачванай было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады без канфіскацыі маёмасці з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0