Агент Арцёма Мілеўскага ў каментары Прэсболу адзначыў, што ў нападніка ёсць прапановы, але не Беларусі.

— Канкрэтных прапаноў ад афіцыйных асоб беларускіх клубаў нам не паступала. Ні ад БАТЭ, ні ад мінскага «Дынама», ні ад «Шахцёра», ні ад іншых каманд. Не буду скрываць, у Арцёма ёсць варыянты працаўладкавання, і мы цяпер іх разглядаем. Гаворка ідзе аб прапановах з Украіны, Венгрыі… Літаральна ў панядзелак паступіла і ад клуба з расійскай прэм'ер-лігі.

Кантракт Мілеўскага з брэсцкім «Дынама» быў скасаваны два тыдні таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0