У Маскве надрукавалі першы дапаможнік па вывучэньні беларускай мовы ў сэрыі навучальных чытанак па мэтадзе Ільлі Франка, піша радыё «Свабода».

Для гэтага на расейскую пераклалі зборнік апавяданьняў Людмілы Рублеўскай «Старасьвецкія міты гораду Б*». Для вокладкі скарысталі малюнак Напалеона Орды.

Вокладка расейскага дапаможніка па вывучэньні беларускай мовы.

Фрагмэнт тэксту дапаможніка апублікавалі тут.

«Да мяне зьвярнуліся праз інтэрнэт, папрасілі дазвол на тое, каб выкарыстаць мае апавяданьні для праекту. Яны пісалі мне, што выдалі падручнікі ўжо больш чым на васьмі дзясяткаў моў. Бяруць тэксты чытэльныя, займальныя — Толкіена, Дыкенса, По», — распавяла Свабодзе Рублеўская.

Мастацкія творы чытаюцца адразу на дзьвюх мовах — спачатку сказ на адной, пасьля на іншай.

Апавяданьні пераклала на расейскую Людміла Фірсава зь Берасьця. Рублеўская кажа, што сьпісвалася зь перакладчыцай, каб абмеркаваць асобныя моманты. Маўляў, для навучальнага чытаньня трэба перакладаць кожнае слова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0