Аляксандр Лукашэнка не толькі не прыбыў з інспекцыяй у Гомель, дзе яго чакалі 27 ліпеня і куды з'ехаліся спецслужбы ды журналісты.
фота Сяргея Гудзіліна.
Не даехаў ён таксама і да Александрыі, роднай вёскі, дзе яго чакалі на тры дні на адпачынак — з 27 ліпеня да 30 ліпеня.
Пра гэта стала вядома ад абазнаных крыніц у Александрыі.
Нагадаем, што адмена гэтых візітаў спарадзіла чуткі пра інсульт кіраўніка краіны, якія абвяргала прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.